Святкаванне Дня Перамогі ў ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь»

8 мая 2024 г.у ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 79-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, адбыўся ўрачысты сход работнікаў архіва.

Дырэктар архіва А.К.Дземянюк падкрэсліў важнасць святкавання Дня Перамогі для кожнага жыхара Беларусі і павіншаваў калектыў архіва з надыходзячым святам.

Намеснік дырэктара С.В.Кулінок выступіў з дакладам аб гераічных падзеях Вялікай Айчыннай вайны, якія адлюстроўваюць неверагодную мужнасць людзей, якія абаранялі ў гады вайны сваю краіну.

Таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства адбыўся прагляд дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

1. Выступленне дырэктара ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» А.К.Дземянюка перад работнікамі архіва.
2. Выступленне намесніка дырэктара ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» С.В.Кулінка перад работнікамі архіва.
3. Прагляд дакументальнага фільма «Вызваленне».
4. Калектыў ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» падчас прагляду дакументальнага фільма.