Гістарычная праўда праз мастацтва – ад танца да кінематографа: у Маладзечне арганізаваны паказ фільма «Вызваленне» ў рамках конкурснай танцавальнай праграмы «Вальс Перамогі»

У Маладзечне напярэдадні 9 мая прайшоў раённы этап харэаграфічнага конкурсу «Вальс Перамогі – 2024». Арганізатарам традыцыйна выступае РГА «Белая Русь». Удзел у мерапрыемстве ў якасці члена журы прыняла дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» Іна Пудакевіч.

Харэаграфічныя нумары былі выкананы канкурсантамі на высокім узроўні і суправаджаліся тэатральнымі замалёўкамі, якія адлюстроўвалі дух часу, грамадзянскую самаадданасць, патрыятызм, адданасць Радзіме.

Па выніках ацэнкі журы выканаўцы найлепшых нумароў атрымалі дыпломы, сертыфікаты і каштоўныя падарункі ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Дарэчы, конкурс з году ў год не страчвае сваёй актуальнасці.

– Патрыятызм (хай і праз танец) складана вымераць першым, другім ці трэцім месцам. Ён альбо ёсць, альбо яго няма. І той, хто сапраўды любіць сваю Радзіму, шануе краіну, дзе нарадзіўся і вырас, яе каштоўнасцямі і нацыянальным здабыткам – ужо пераможца. Вы вялікія малайцы, што не толькі захоўваеце традыцыі, але і беражэце гістарычную праўду, памяць аб подзвігу беларускага народа, – звярнулася да ўдзельнікаў Іна Зянонаўна.

У завяршэнні мерапрыемства прысутным быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне», у аснову якога ляглі архіўныя аўдыё-і відэаматэрыялы, якія адлюстроўваюць этапы галоўных бітваў за Вялікую Перамогу.

Даведачна: Вялікая Айчынная вайна стала каталізатарам развіцця мастацтва ў Савецкім Саюзе. Творчая інтэлігенцыя таксама была ўцягнута ў справу абароны краіны. Але ў дзеячаў мастацтва, акрамя непасрэднай, фізічнай бітвы з ворагам была таксама не менш важная задача: падтрымліваць тых, хто ваяваў на фронце і застаўся ў тыле. Адмысловае развіццё ў гады ВАВ атрымалі літаратура, жывапіс, графіка і кіно.

 

1. І.З. Пудакевіч падчас узнагароджання канкурсантаў
2. Пераможца конкурсу «Вальс Перамогі-2024» – танцавальны калектыў «Пульс»
3. Канцэртны нумар
4. Узнагароджанне прызёраў і пераможцаў конкурсу
5. Перад паказам фільма «Вызваленне»
6. Члены журы конкурсу «Вальс Перамогі-2024»