Аб уручэнні Ганаровай граматы адміністрацыі Навабеліцкага раёна г.Гомеля загадчыку аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» З.А.Аляксандровіч

3 мая 2024 г.на штогадовай цырымоніі ўшанавання «Чалавек славены працай» загадчыку аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) Зоі Анатольеўне Аляксандравіч была ўручана Ганаровая грамата адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомельскай вобласці.

Урачыстая цырымонія ўручэння адбылася ў сценах ДУ «Палаца культуры «Беліцкі» Навабеліцкага раёна Гомельскай вобласці. На цырымоніі ўзнагароджання сабралася кіраўніцтва г.Гомеля і адміністрацыі Навабеліцкага раёна, дэпутаты, ветэраны працы, кіраўнікі і прадстаўнікі працоўных калектываў.

Уручаючы заслужаную ганаровую грамату, са словамі віншаванняў і найлепшых пажаданняў да З.А.Аляксандровіч звярнулася кіраўніцтва адміністрацыі Навабеліцкага раёна, адзначыўшы яе шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне працоўных абавязкаў.

Калектыў ГАГом віншуе Зою Анатольеўну з ганаровай узнагародай і жадае ёй моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, міру і дабрабыту!