Аб наведванні помнікаў Вялікай Айчыннай вайны і ўскладанні кветак супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

Напярэдадні 9 мая супрацоўнікі установы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» ўсклалі кветкі каля помніка Героя Савецкага Саюза генерал-маёра Івана Сідаравіча Лазарэнка ў Магілёве. У самым цэнтры горада знаходзіцца ягоная магіла, дзе ён быў перапахаваны пасля вызвалення Магілёва 28 чэрвеня 1944 года. Ушанаваць памяць воіна, які аддаў жыццё ў баях пры вызваленні нашага горада, прыйшлі супрацоўнікі архіва.

Яшчэ ў гады Першай сусветнай вайны Іван Сідаравіч Лазарэнка стаў поўным Георгіеўскім кавалерам. Ён узнагароджаны чатырма Георгіеўскімі крыжамі і чатырма медалямі. Яго імя высечана на памятнай пліце сярод імёнаў іншых поўных Георгіеўскіх кавалераў у Георгіеўскай зале Маскоўскага Крамля. 25 чэрвеня, камандуючы дывізіяй, загінуў пры вызваленні Магілёва. 21 ліпеня 1944 гада яму пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

 

1. Каля помніка Героя Савецкага Саюза І.С.Лазарэнка.
2. Ускладанне кветак Герою Савецкага Саюза І.С.Лазарэнка.