Прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» у г.Навагрудку

3 мая 2024 г. у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» прайшоў прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне» для вучняў 9 класаў сярэдніх школ г.Навагрудка.

Дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» Ала Сцяпанаўна Забелінская расказала прысутным аб праекце, падрыхтаваным Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў, а таксама аб вызваленні Навагрудчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

1. Паказ фільма ў СШ №3 г.Навагрудка
2. Паказ фільма ў СШ №1 г.Навагрудка
3. Выступленне дырэктара дзяржархіва А.С.Забелінскай у СШ № 4 г.Навагрудка
4. Паказ фільма ў СШ №4 г.Навагрудка