Сумеснае мерапрыемства Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці і Мінскага абласнога ўпраўлення МНС

3 мая 2024 года ў Мінскім абласным упраўленні МНС у адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «Праўда жыве ў нас».

Супрацоўнікі дзяржархіва ў рамках дадзенага мерапрыемства прэзентавалі гісторыка-дакументальную выставу «1944 год. Вызваленне. Падзеі і героі», падрыхтаваную ў рамках мерапрыемстваў па рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Ленінградскай вобласці (Расійская Федэрацыя) і Мінскім абласным выканаўчым камітэтам (Рэспубліка Беларусь) аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах на 2023-2024 гады. Прадстаўленыя на выставе дакументы расказваюць аб вызваленні Мінскай і Ленінградскай абласцей у ходзе Беларускай, Ленінградска-Наўгародскай, Выбаргска-Петразаводскай наступальных аперацый.

Матэрыялы прадстаўлены ў фармаце перасоўнай выставы і электроннай прэзентацыі.

Таксама адбыўся прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў у г.Дзяржынску ў рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі». Прадстаўленыя архіўныя хронікі ў храналагічным парадку расказваюць аб вызваленні гарадоў Беларусі з уключэннем сучасных кадраў цырымоніі ўскладання кветак да манумента на плошчы Перамогі.

 

Гісторыка-дакументальная выстава «1944 год. Вызваленне. Падзеі і героі»
Гісторыка-дакументальная выстаўка «1944 год. Вызваленне. Падзеі і героі»
Прэзентацыя гісторыка-дакументальнай выстаўкі «1944 год. Вызваленне. Падзеі і героі»
Прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Вызваленне»