2 мая 2024 г. Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі наведала здымачная група тэлеканала «СТБ» з мэтай здымак відэасюжэту, прысвечанага Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

Здымачную групу цікавілі дакументы па знешнім абліччы г.Мінска 9 мая 1945 г. Архівіст I катэгорыі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў К.В.Шкут прадставіла ўнікальныя фатаграфіі і панарамы вызваленай сталіцы з калекцый асабістых фондаў беларускіх архітэктараў. Дэманстрацыя дакументаў суправаджалася адпаведнымі каментарыямі.

 

1. Серыя фатаграфій «Мінск у руінах». 1944 г.
2. Будынак Дома Урада і Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. [1944-1945-я гг.]