Інфармаванне з праглядам фільма «Вызваленне»

30 красавіка 2024 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» прайшоў сход працоўнага калектыву.

Падчас сходу намеснік начальніка АКВ Кастрычніцкага РАУС г.Магілёва Іванчанкаў Антон праінфармаваў супрацоўнікаў аб метадах падману, якія выкарыстоўваюцца ашуканцамі і даў рэкамендацыі, як паводзіць сябе пры сутыкненні з імі.

Таксама быў прадэманстраваны фільм «Вызваленне», які быў падрыхтаваны супрацоўнікамі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» (г. Дзяржынск) у рамках праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.