Віртуальная выстаўка «Вялікая Айчынная вайна на Пiнскай зямле»

На выставе прадстаўлены копіі архіўных дакументаў занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Пінску. Дакументы архіўнага фонду 118 Пінскай абласной камісіі садзейнічання ў рабоце ЧДК па расследаванні і ўстанаўленні нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў змяшчаюць інфармацыю аб правядзенні масавага расстрэлу мірнага насельніцтва. У фондзе маюцца схемы замалёўкі, устаноўленых месцаў злачынстваў нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў м.Лагішын, Пагост-Загародскі Пінскага раёна. На выставе прадстаўлены пратакол допыту сведкі па справе нямецка-фашысцкіх злачынстваў.

Дакументы планавай камісіі выканаўчага камітэта Пінскай абласнога Савета дэпутатаў працоўных (ф. 694) дапамагаюць ацаніць маштаб прычыненай шкоды за перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі.

Найбольш каштоўныя асабістыя ўспаміны Аганава Міхаіла Аляксандравіча – камандзіра агнявога ўзвода 5-й батарэі 1 Беларускага фронту расказваюць аб дзеяннях дэсанта Дняпроўскай флатыліі пры вызваленні г.Пінска ў 1944 годзе.

Праглядзець выставу.