Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» прайшоў адзіны дзень інфармавання

26 красавіка 2024 г. на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) у рамках правядзення адзінага дня інфармавання адбыўся сход працаўнікоў архіва.

У сваім дакладзе дырэктар ДАГв А.Н.Сушчэвіч распавёў пра памятную журботную дату – 26 красавіка 1986 года, калі на 4-ым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі адбылася самая буйная тэхнагенная катастрофа ў гісторыі атамнай энергетыкі.

«26 красавіка – памятная дата ў Беларусі. Гэта – Дзень чарнобыльскай трагедыі. Чарнобыль – гэта наш боль і памяць. Памяць кожнага. Мы не павінны забываць пра гераічны подзвіг людзей, якія сумленна выконвалі свой абавязак пры ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС», – адзначыў дырэктар ДАГв А.Н.Сушчэвіч.

Супрацоўнікі абласнога архіва ўшанавалі памяць ахвяр Чарнобыльскай катастрофы хвілінай маўчання.

У працяг сустрэчы А.М.Сушчэвіч давёў да ведама калектыву інфармацыю аб падзеях у краіне і за мяжой за сакавік 2024 г. У тым ліку падрабязна спыніўся на кадравых перастаноўках, разгледжаных 11 сакавіка 2024 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкам.

«Прызначаючы новых кіраўнікоў мясцовай вертыкалі, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад кожнага чалавека больш адказнасці і ініцыятыўнасці, асабліва ў частцы добраўпарадкавання і навядзення парадку», – адзначыў дырэктар архіва А.М.Сушчэвіч.

Таксама Андрэй Мікалаевіч расказаў, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Кодэкс грамадзянскага судаводства. Дакумент закліканы ўстанавіць адзіныя правілы разгляду грамадзянскіх і эканамічных спраў у судах. У Кодэксе замацаваны шэраг навацый, накіраваных на павышэнне эфектыўнасці грамадзянскага судаводства. Сярод іх – прымяненне электронных доказаў, далейшая цыфравізацыя судовага працэсу, увядзенне інстытута калектыўных іскаў, спрошчанае судаводства. Кодэкс уступіць у дзеянне з 1 студзеня 2026 года.

Падчас мерапрыемства дырэктар архіва А.Н.Сушчэвіч даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.