Узнагароджанне дырэктара Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы Н.М.Пішчык

26 красавіка 2024 года здзейснілася пашыранае пасяджэнне прэзідыўма Рэчыцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў. Па выніках працы за 2023 год дырэктар Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы Наталля Мікалаеўна Пішчык была занесена на Дошку Гонару Рэчыцкай раённай арганізацыі прафсаюза і атрымала адпаведнае пасведчанне.

 

1. Дырэктар ЗДА ў г.Рэчыцы Н.М.Пішчык (справа) і загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў, прафсаюзны арганізатар архіва М.В.Закаўраш
2. Н.М. Пішчык і старшыня Рэчыцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Н.У.Ламцева
3. Пасведчанне аб занясенні дырэктара ЗДА ў г.Рэчыцы Н.М.Пішчык на Дошку Гонару Рэчыцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў
4. Удзельнікі пашыранага пасяджэння прэзідыўма Рэчыцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў