У 38-ую гадавіну трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у Свята-Успенскім кафедральным саборы ў Віцебску адбылося памятнае мерапрыемства ў гонар загінуўшых удзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС

Міжнародны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе (International Chernobyl Disaster Remembrance Day) абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН (рэзалюцыя 71/125) і адзначаецца 26 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1986 годзе адбыўся выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, які пацягнуў за сабой тэхнагенную катастрофу.

У г.Віцебску ў Свята-Успенскім кафедральным саборы ў Віцебску адбылося памятнае мерапрыемства ў гонар загінуўшых удзельнікаў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Прысутныя запальвалі свечкі.

Была абвешчана хвіліна маўчання аб тых, хто аддаў жыццё і здароўе дзеля ўхілення наступстваў катастрофы.

Адслужана літыя па ліквідатарах і пацярпелых ад Чарнобыльскай АЭС, якія пайшлі з жыцця.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці.

 

1. Падчас мерапрыемства
2. Падчас мерапрыемства
3. Падчас мерапрыемства
4. Супрацоўнікі Дзяржархіва Віцебскай вобласці – удзельнікі мерапрыемства