Правядзенне сумеснага сходу працоўных калектываў НГА Беларусі і БелНДІДАС, прымеркаванага да 38-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

26 красавіка 2024 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбыўся сход працоўных калектываў НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны 38-й гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталля Булойчык і намеснік дырэктара БелНДІДАС Сяргей Мішук выступілі з паведамленнямі, у якіх спыніліся на абставінах трагедыі, што адбылася 26 красавіка 1986 г., наступствах катастрофы для жыхароў Беларусі.

Супрацоўнікам таксама быў прадэманстраваны дакументальны фільм аб катастрофе на Чарнобыльскай АЭС.

 

1. Выступленне намесніка дырэктара НГА Беларусі Н.Т. Булойчык
2. Супрацоўнікі НГА Беларусі і БелНДІДАС на сходзе, прымеркаваным да 38-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС
3. Выступленне намесніка дырэктара БелНДІДАС С.С. Мішука