Аб правядзенні Тыдня нулявога траўматызму і Сусветнага дня аховы працы ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна

З 22 па 28 красавіка 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праведзены Тыдзень нулявога траўматызму. Быў складзены план мерапрыемстваў Тыдня нулявога траўматызму, згодна з якім адбыліся праверкі санітарна-гігіенічнага стану службовых памяшканняў, архівасховішчаў, санітарна-бытавых памяшканняў, забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, санітарна-гігіенічнымі сродкамі, а таксама правільнасці іх прымянення.

Для супрацоўнікаў архіва на стэндзе «Ахова працы» была размешчана інфармацыя аб правядзенні Тыдня нулявога траўматызму. На інфармацыйным століку былі прадстаўлены дадатковыя метадычныя матэрыялы па ахове працы для самастойнага азнакамлення.

26 красавіка 2024 года ў рамках «Тыдня нулявога траўматызму» і напярэдадні Сусветнага Дня аховы працы ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна праведзены сход працоўнага калектыву.

Юрысконсульт архіва І.Л.Шалкевіч і старшыня прафсаюза П.П.Яканчук правялі тлумачальную гутарку з працоўным калектывам на тэму «Уплыў змяненняў клімату на бяспеку і гігіену працы», прадэманстраваўшы асноўныя аспекты гэтай тэмы ў прэзентацыі.

 

1. Збор працоўнага калектыву НГАБ у г.Гродна ў рамках Тыдня нулявога траўматызму і напярэдадні Сусветнага дня аховы працы.
2. Юрысконсульт І.Л.Шалкевіч і старшыня прафсаюза П.П.Яканчук падчас правядзення тлумачальнай гутаркі для супрацоўнікаў НГАБ у г.Гродна.