Сход працоўнага калектыву БДАМЛМ
26 красавіка 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва пад кіраўніцтвам дырэктара А.А. Макаранка адбыўся сход працоўнага калектыву, на якім былі падведзены вынікі правядзення Тыдня нулявога траўматызму ў архіве-музеі.
Цэнтральнай тэмай Сусветнага дня аховы працы быў уплыў змены клімату на бяспеку і гігіену працы. Таксама работнікі абмеркавалі пытанні аховы працы, важнасць выканання правілаў бяспекі на працоўным месцы, а таксама прафілактыку траўматызму і прафесійных захворванняў.
Калектыў БДАМЛМ разгледзеў канкрэтныя выпадкі парушэння правілаў бяспекі сярод супрацоўнікаў у гісторыі галіны; пазначыў асноўныя прынцыпы прафесійнай бяспекі і абавязкі кожнага супрацоўніка па яе выкананні.
У рамках павелічэння ахопу работнікаў праграмамі дадатковага пенсійнага страхавання архівісты і навуковыя супрацоўнікі абмеркавалі планы па прыцягненні большай колькасці людзей да ўдзелу ў праграмах аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі з фінансавай падтрымкай дзяржавы і добраахвотнага страхавання дадатковай пенсіі з улікам фінансавых магчымасцяў арганізацый.
![]() |
1. Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва праводзіць сход працоўнага калектыву |
![]() |
2. Калектыў БДАМЛМ на сходзе |
![]() |
3. Калектыў БДАМЛМ на сходзе |
![]() |
4. Сход працоўнага калектыву пад кіраўніцтвам дырэктара А.А. Макаранка |