БДАМЛМ: да 38-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі

Чарнобыльская трагедыя – найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі ядзернай энергетыкі, якая адбылася 26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. У выніку выбуху рэактара № 4 былі выкінутыя ў атмасферу велізарныя колькасці радыеактыўных рэчываў, што прывяло да смерці некалькіх дзясяткаў чалавек і сур’ёзных наступстваў для здароўя сотняў тысяч людзей, а таксама да экалагічных праблем на значнай тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, абвешчанай XI сесіяй Вярхоўнага Савета БССР у ліпені 1989 года зонай Нацыянальнага экалагічнага бедства.

Напярэдадні 38-й гадавіны Чарнобыльскай трагедыі, загадчыкам аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання інфармацыі, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам у.п. Скок быў падрыхтаваны навуковы артыкул «Крыніцазнаўчы патэнцыял друкаваных СМІ БДАМЛМ скрозь прызму спектральнага аналізу Чарнобыльскай трагедыі», які будзе апублікаваны ў майскім нумары грамадска-палітычнага і навукова-папулярнага часопіса Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларуская думка», рэкамендаванага Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй для публікацыі вынікаў дысертацыйных даследаванняў. Аб’ектам даследавання У.П. Скок стала калекцыя друкаваных СМІ, а дакладней газетныя публікацыі, якія знаходзяцца на захоўванні ў фондах БДАМЛМ. Спектральнаму аналізу падвергнулася калекцыя газетных выразак фонду асабістага паходжання БДАМЛМ – беларускага пісьменніка Алеся Петрашкевіча (Ф. 450), якая змяшчае інфармацыю аб аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Сёння БДАМЛМ ўспамінае тых, хто пацярпеў ад Чарнобыльскай аварыі, і выказвае сваю падтрымку ўсім, хто да гэтага часу змагаецца з наступствамі гэтай жудаснай падзеі. Хай гэтая трагедыя будзе напамінам пра тое, наколькі важна забяспечваць бяспеку ў працы з ядзернай энергіяй і берагчы навакольнае асяроддзе.

 

1. «Жадаю аказаць капамогу» / / «Звязда». 27 ліпеня. 1986 г. Крыніца: БДАМЛМ. С. 450. Оп. 1. С. 768. С.23.
2. «Чарнобыльская АЭС: фотарэпартаж з месца падзей» / / «Праўда». 15 мая. 1986 г. Крыніца: БДАМЛМ. С. 450. Оп. 1. С. 768. С.9.