Фільм-кінахроніка «Да 80-й гадавіны вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» быў прадэманстраваны на семінары для кіраўнікоў аддзелаў загса мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў Віцебскай вобласці
25 красавіка 2024 г. намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна Уладзіміраўна прыняла ўдзел у семінары для кіраўнікоў аддзелаў загса мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў Віцебскай вобласці з паведамленнем «Архіўны праект «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі, як маглі»«.
Удзельнікам семінара быў паказаны фільм-кінахроніка «Да 80-й гадавіны вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны БДАКФФД.
![]() |
1. Падчас выступлення Буевіч Таццяны перад удзельнікамі семінара. |
![]() |
2. Ідзе дэманстрацыя фільма-кінахронікі «Да 80-х угодкаў вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаванага БДАКФФД. |