Святлана Леанідаўна Шараева – новы дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці»

24 красавіка 2024 года начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Міхайлавіч Сталяроў прадставіў работнікам установы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» новага дырэктара – Шараеву Святлану Леанідаўну, якая да гэтага часу працавала загадчыцай аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў.

Андрэй Міхайлавіч пажадаў новаму кіраўніку дзяржаўнага архіва поспехаў на прафесійнай ніве, выказаўшы ўпэўненасць у тым, што дзейнасць С.Л.Шараевай у мінулым, яе жыццёвы вопыт і веды будуць садзейнічаць эфектыўнаму вырашэнню задач, якія стаяць перад установай «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці».