Кіраўнікі архіўных устаноў наведалі канцэрт майстроў мастацтваў «Час выбраў нас»

24 красавіка 2024 года кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў на чале з намеснікам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь наведалі гала-канцэрт майстроў мастацтваў «Час выбраў нас» для дэлегатаў і гасцей першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу.

Канцэрт праходзіў у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Віталя Кульбакова. У канцэртнай праграме выступалі заслужаныя артысты і калектывы Рэспублікі Беларусь і ганаровыя госці – народная артыстка Расійскай Федэрацыі Надзея Кадышава і ансамбль «Золотое кольцо», народная артыстка Рэспублікі Інгушэція, кавалер ордэна Дружбы Таісія Павалій, народны артыст Расійскай Федэрацыі Алег Газманаў і група «Эскадрон».

На фота: Н.Т.Булойчык (НІАБ), А.Я.Цвяткоў (Дэпартамент па архівах і справаводстве), А.А.Макаранка (БДАМЛМ), Г.С.Жалняркевіч (БДАНТД), А.А.Лянкова (дублер першага беларускага касманаўта), А.У.Кушнова (НАРБ), А.А.Паплеўка (БелНДЦЭД), А.А.Стуканава (НАРБ)