Аб удзеле супрацоўнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна ў рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам», прымеркаванай да Года якасці

18 красавіка 2024 года супрацоўнікі дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна» сумесна з прафсаюзам прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Аднавім лясы разам», прымеркаванай да Года якасці.

Архівісты пад кіраўніцтвам ляснічай Гарадзенскай дзяржаўнай вытворчай лесагаспадаркі высадзілі саджанцы соснаў. Усе працавалі адказна, беражліва саджаючы маладыя дрэвы і з упэўненасцю ў атрыманні добрага выніку. За час актыўнай працы супрацоўнікі НГАБ у г.Гродна асвоілі асаблівасці пасадкі саджанцаў. Карысная праца падарыла ўдзельнікам пазітыўныя эмоцыі і магчымасць уласнаручна ажыццявіць добрую справу.