18 красавіка 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Слуцку» наведалі выставу ўнікальнага праекта «Партызаны Беларусі»

Выстава набывае асаблівую значнасць у год святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад фашызму і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

На выставе, якая разгарнулася на Слуцкім сыраробным камбінаце, прадстаўлены фатаграфіі часоў Вялікай Айчыннай вайны, узнагародныя лісты, баявыя характарыстыкі партызан і падпольшчыкаў, а таксама ўстаноўлены брэндаваны інтэрактыўны стэнд праекта «Партызаны Беларусі», з дапамогай якога кожны наведвальнік можа паспрабаваць знайсці свайго гераічнага продка з ліку партызан і падпольшчыкаў, даведацца новыя факты аб партызанскім руху на тэрыторыі Беларусі.

Выстава «Партызаны Беларусі», гэта ўнікальная магчымасць азнаёміцца з сабранымі разам дакументамі, якія апавядаюць пра мужнасць і гераізм людзей, якія адстаялі нашу Радзіму. Дадзеная выстава адыгрывае важную ролю ў фарміраванні патрыятычнага выхавання маладога пакалення, так як кожнае новае пакаленне сыходзіць усё далей ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, а інфармацыя, прадстаўленая на выставе, дапаможа захаваць памяць і даведацца новыя факты аб партызанскім руху на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Дзеля перамогі партызаны аддавалі самае каштоўнае-жыццё. І пакуль мы памятаем, яны ўсё яшчэ жывыя!

 

1. Пошук сваякоў з дапамогай брэндаванага інтэрактыўнага стэнда праекта «Партызаны Беларусі»
2. Знаёмства з дакументамі, прадстаўленымі на выставе
3. На выставе «Подзвігі і лёсы партызан у дакументах»