Удзел дырэктара ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» у навукова-практычнай канферэнцыі «80 мірных гадоў. Ад вызвалення да сённяшняга дня»

18.04.2024 дырэктар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе Свірко Святлана Генадзьеўна прыняла ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі «80 мірных гадоў. Ад вызвалення да сённяшняга дня», якая прайшла на базе ДУК «Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы». У рамках рэалізацыі праекта «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» адбыўся кіналекторый для ўдзельнікаў канферэнцыі, падчас якога быў паказаны фільм-кінахроніка «Да 80-й гадавіны вызвалення Гродзеншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», падрыхтаваны БДАКФФД. Дырэктар архіва выступіла перад гледачамі да пачатку кінапрагляду.