БДАМЛМ: Ушанаванне памяці вядомых дзеячоў культуры

18 красавіка 2024 года ў межах мерапрыемстваў рэспублiканскага суботнiка работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва наведалі месцы пахавання, прыбралі могілкі, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць вядомых дзеячоў культуры Беларусі – фондаўтваральнікаў архіва-музея: пісьменнікаў Івана Мележа, Міхася Лынькова, Уладзіміра Караткевіча, кампазітараў Мікалая і Алёны Аладавых, Яўгена і Радзівона Глебавых, артыстаў Веры Полы i Стэфаніі Станюты.

 

1. Работнікі БДАМЛМ падчас наведвання Усходніх могілак г. Мінска
2. Падчас добраўпарадкавання могілкі М. Лынькова
3. Падчас добраўпарадкавання могілкі С. Станюты
4. Падчас добраўпарадкавання могілкі В. Полы
5. Падчас добраўпарадкавання могілкі Ул. Караткевіча
6. Ускладанне кветак да могілкі І. Мележа