Пажарная бяспека ў Цэнтральнай лабараторыі: праверка стану

У адпаведнасці з даручэннем дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у дзяржаўнай установе «Цэнтральная лабараторыя забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь» у перыяд з 11 па 15 красавіка 2024 г. праведзены комплекс мерапрыемстваў па праверцы стану пажарнай бяспекі.

У ходзе мерапрыемстваў былі праведзены агляды будынкаў і памяшканняў на прадмет пажарнай бяспекі, правераны стан сродкаў пажаратушэння, супрацьпажарнага абсталявання і інвентара, арганізавана правядзенне пазапланавых інструктажоў па пажарнай бяспекі.

У завяршэнне, 15 красавіка прайшлі трэніроўкі па экстранай эвакуацыі работнікаў пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі, аб’ектавай добраахвотнай пажарнай дружыны, прызначанай для ліквідацыі ўзнікаючых ачагоў узгарання.

Таксама з работнікамі лабараторыі была праведзена тлумачальная работа па выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў бытавых умовах і на прыродзе.

 

1. Галоўны інжынер лабараторыі У.А.Вітушка знаёміць супрацоўнікаў з правіламі карыстання вогнетушыцелем
2. Адпрацоўка членамі пажарнай дружыны тушэння ўмоўнага ачага ўзгарання
3. Адпрацоўка членамі пажарнай дружыны тушэння ўмоўнага ачага ўзгарання