15 красавіка 2024 г. на пасаду намесніка дырэктара ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» прызначаны Рыгор Сцяпанавіч Жаўнеркевіч

Прадставіла новага намесніка дырэктара калектыву начальнік аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Уладзіміраўна Заянчкоўская. Вольга Уладзіміраўна падзякавала Рыгору Сцяпанавічу за шматгадовую працу на пасадзе начальніка аддзела арганізацыйнай работы, інфармацыі і выкарыстання дакументаў Дэпартамента па архівах і справаводству і пажадала поспехаў на новай пасадзе.

Калектыў архіва шчыра віншуе новага кіраўніка з прызначэннем і выказвае ўпэўненасць у паспяховай і плённай сумеснай дзейнасці.

На фота: В.У.Заянчкоўская аб’яўляе аб прызначэнні Р.С.Жаўнеркевіча на пасаду намесніка дырэктара БДАНТД