У Беларускім навукова-даследчым інстытуце дакументазнаўства і архіўнай справы выдадзены бібліяграфічны даведнік «Архивное дело в Республике Беларусь, 2009—2022 гг»..
Даведнік уяўляе сабой сістэматызаваны пералік публікацый па архівазнаўству і архіўнай справе ў Рэспубліцы Беларусь, што былі выдадзены за перыяд 2009—2022 гг.
У спецыяльным бібліяграфічным выданні прадстаўлена інфармацыя аб максімальна поўным комплексе публікацый па архіўнай справе, выдадзеных у рэспубліцы ў вышэйадзначаным часовым адрэзку. Комплекс публікацый мае шматузроўневую структуру, якая прадстаўлена не толькі навуковымі публікацыямі, але і нарматыўнымі прававымі, навукова-метадычнымі дакументамі, адлюстраваны і замежныя публікацыі беларускіх даследчыкаў.
Выданне разлічана на архівістаў, бібліёграфаў, гісторыкаў, філолагаў, культуролагаў, студэнтаў гуманітарных спецыяльнасцей устаноў вышэйшай адукацыі.
Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДIДАС па адрасе: г.Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-02-05. Таксама магчымы зварот па электронным адрасе: literatura@belniidad.by.
Кошт выдання без перасылкі – 19 руб. 40 кап., з перасылкай па пошце – 23 руб. 25 кап.
№разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.
На фото: «Бібліяграфічны даведнік: Архіўная справа ў Рэспубліцы Беларусь 2009-2022 гг».