Здымкі нацыянальнага фільма кінастудыяй «Беларусьфільм» на падставе дакументаў фондаў асабістага паходжання БДАМЛМ
12 красавіка 2024 года ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь пачало здымкі нацыянальнага фільма ў негульнявой форме «Трест, который не лопнул» пра станаўленне беларускага кінематографа да 1945 г.(рэж. Ю. Цімафееў).
Стварэне гэтага фільма дазволіць увекавечыць важныя моманты перыяду да 1945 г.і раскажа пра значныя фігуры, якія ўнеслі свой уклад у развіццё айчыннага кіно, сфарміруе патрыятычныя пачуцці ў беларускай аўдыторыі.
Здымкі фільма «Трест, который не лопнул» з’яўляюцца важным крокам для захавання кінематаграфічнай спадчыны Беларусі і яе праслаўлення ў свеце.
1. Здымкі ў чытальнай зале БДАМЛМ |
2. Здымкі ў архівасховішчы БДАМЛМ |