Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна сходу працоўнага калектыву з мэтай правядзення тлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі на працоўных месцах, бытавых умовах і на прыродзе

12 красавіка 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна адбыўся сход працоўнага калектыву з мэтай правядзення тлумачальнай работы па выкананні правілаў пажарнай бяспекі на працоўных месцах, бытавых умовах і на прыродзе.

З супрацоўнікамі архіва была праведзена тлумачальная гутарка па выкананні правіл пажарнай бяспекі ва ўстанове і ў быце, прымяненні першасных сродкаў пажаратушэння, выкананні асноўных дзеянняў пры эвакуацыі. Таксама для работнікаў былі прадэманстраваны некалькі відэасюжэтаў па тэме сходу.

 

1. У час тлумачальнай гутаркі з супрацоўнікамі НГАБ у г.Гродна.
2. Выступленне галоўнага інжынера Рыжанкова Ю.С. перад калектывам.
3. Прагляд супрацоўнікамі НГАБ у г.Гродна відэасюжэтаў па тэме «Выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекi».