Ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбылася працоўная нарада па пытаннях пажарнай бяспекі на працоўным месцы і ў побыце

12 красавіка 2024 г.ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) адбылася працоўная нарада па пытаннях пажарнай бяспекі на працоўным месцы і ў побыце.

У рамках мерапрыемства дырэктар ДАГв А.М.Сушчэвіч расказаў алгарытм дзеяння супрацоўнікаў і адказных службовых асоб пры пажары.

Інжынер 1 кат. ДАГв А.П.Чубыкала правяла пазапланавы інструктаж па пытаннях пажарнай бяспекі. З работнікамі архіва была праведзена тлумачальная гутарка па выкананні правіл пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці. Таксама былі разгледжаны правілы прымянення першасных сродкаў пажаратушэння, парадак і нормы іх захоўвання.

Акрамя таго, у чытальнай зале абласнога архіва былі прадэманстраваны некалькі відэасюжэтаў па вышэйпаказанай тэме.

Падчас мерапрыемства А.М.Сушчэвіч даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.