11 красавіка 2024 года супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» правялі кіналекторый у рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі»
Вядучы архівіст установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Крычаве» Вікторыя Кандраценка правяла кіналекторый у рамках праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі» для навучэнцаў 8-10-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Крычава» і 10-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Крычава». Вучням было паказана два дакументальныя фільмы «Вызваленне і адраджэнне Магілёўшчыны» і «Біяграфія маёй краіны». У завяршэнні дзеці наведалі мабільную выставу «Несмяротныя старонкі памяці».
![]() |
1. Вядучы архівіст Вікторыя Кандраценка праводзіць кіналекторый для навучэнцаў школ. |
![]() |
2. Прагляд дакументальных фільмаў «Вызваленне і адраджэнне Магілёўшчыны» і «Біяграфія маёй краіны. Менск». |
![]() |
3. Наведванне навучэнцамі мабільнай выставы «Несмяротныя старонкі памяці». |