12 красавіка 2024 г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі прайшоў сход працоўнага калектыву, прысвечаны Дню касманаўтыкі

12 красавіка ў Беларусі і ў свеце святкуюць 63-годдзе першага палёту чалавека ў космас, які здзейсніў Юрый Аляксеевіч Гагарын на касмічным караблі «Усход-1». Гэты дзень стаў сімвалам дасягненняў чалавецтва ў вывучэнні космасу. Свята Дня касманаўтыкі прадстаўлена ў выглядзе сіноніма адкрыццяў, новых гарызонтаў і магчымасцей.

На сходзе з інфармацыйным паведамленнем выступіла архівіст І катэгорыі аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў К.В. Шкут. У рамках устаноўленай тэматыкі Кацярына Васільеўна азнаёміла прысутных з выяўленым дакументам архіва з сямейнага фонду архітэктараў Абрама Эмануілавіча Фрыдмана і Зоі Іванаўны Азёравай – «Ю.А. Гагарын сярод дэлегатаў V з’езда ДТСААФ СССР у г. Маскве».