Дырэктар ДАГв прыняў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў
11 красавіка 2024 г. дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) А.М.Сушчэвіч прыняў удзел у мерапрыемстве, прысвечаным Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, які праходзіў на базе ДУА «Сярэдняя школа №75 г. Гомеля».
У памятным мерапрыемстве прынялі ўдзел школьнікі і педагогі ДУА «Сярэдняя школа №75 г. Гомеля», а таксама дырэктар ДАГв А.М.Сушчэвіч.
У рамках сустрэчы дырэктар абласнога архіва прэзентаваў падрыхтаваную супрацоўнікамі ДАГв дакументальную выставу: «Жыццё і смерць у нацысцкіх канцлагерах. Памяці вязням фашысцкіх лагераў».
Дырэктар абласнога архіва звярнуў увагу прысутных на тым, што страшныя злачынствы тых ваенных гадоў не толькі ніколі не павінны быць забыты, але і не павінны паўтарыцца. Праўду аб трагедыі і гераізме беларусаў, генацыдзе нашага народа мы абавязаны захаваць і данесці да нашых нашчадкаў. Неабходна шанаваць, памятаць і ганарыцца сваёй спадчынай.
Таксама ў сваім выступленні ён расказаў пра лагеры, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гомеля і Гомельскай вобласці, падрабязна спыніўшыся на комплексе нямецкіх канцэнтрацыйных лагераў – Азарычы, які размяшчаўся ў сакавіку 1944 года на тэрыторыі Даманавіцкага раёна Палескай вобласці (цяпер Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці). Лагер смерці Азарычы адрозніваўся ад іншых канцлагераў, створаных на тэрыторыі Беларусі, тым, што тут упершыню была масава прыменена бактэрыялагічная зброя – сыпны тыф.
Вялікая ўвага ў сваім дакладзе А.М.Сушчэвіч удзяліў Гомельскаму цэнтральнаму перасыльнаму лагеру – Дулаг 121, які існаваў падчас Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 гг.) з верасня 1941 г. па кастрычнік 1943 г.
Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства прынялі ўдзел у чаленжджы: «Жураўлі нашай памяці». У рамках якога былі выраблены папяровыя жураўлікі, якія служаць дасыланнем да памяці трагічнай долі вязняў фашысцкіх канцлагераў.
Удзельнікі сустрэчы пашырылі і паглыбілі свае веды аб гістарычным мінулым беларускага народа, аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
У завяршэнні свайго выступлення А.М.Сушчэвіч заклікаў удзельнікаў мерапрыемства праяўляць патрыятызм і актыўную грамадзянскую пазіцыю на карысць нашай Рэспублікі Беларусь. Каб кожны грамадзянін нашай краіны разумеў, што ёсць Радзіма, якую трэба любіць, берагчы і бараніць.