Аб падрыхтоўцы віртуальнай выстаўкі да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў «Я ўсё яшчэ жыву» супрацоўнікамі Занальнага дзяржархіва г. Маладзечна

11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Архівістамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» была падрыхтавана і апублікавана на сайце дзяржархіва віртуальная выстаўка «Я ўсё яшчэ жыву».