Аб удзеле ў рабоце 45 З’езда Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі

9 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся 45 З’езд Грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» (далей – ГА «БРСМ»). У рабоце З’езда ўзялі ўдзел некалькі соцень маладых людзей з усёй Рэспублікі, у ліку якіх сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Лізавета Мілушкіна. Парадак дня ўключаў пытанні абрання дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад ГА «БРСМ», падвядзення прамежкавых вынікаў рэалізацыі Стратэгіі развіцця ГА «БРСМ» на 2021-2025 гады, унясення змяненняў і дапаўненняў у Статут ГА «БРСМ». На абмеркаванне было вынесена пытанне ўстанаўлення 35-гадовай мяжы па ўваходжанні ў склад актыву БРСМ і ўнясення гэтай нормы ў Статут.

Таксама адбыўся адкрыты Пленум ЦК ГА «БРСМ», які абраў членаў ЦК ГА «БРСМ» і сакратарыят. Першым сакратаром быў абраны дзеючы лідэр арганізацыі Аляксандр Сяргеевіч Лук’янаў.

Дадатковая інфармацыя.

 

1. Ізноў абраны склад ЦК ГА «БРСМ»
2. Сакратар ПА ГА «БРСМ» ДУ «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь» Лізавета Мілушкіна на мітынгу перад пачаткам работы З’езда