Патрыятызм і стварэнне: ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» прайшла сустрэча працоўнага калектыву з лідэрамі раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»

Ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна» прайшла сустрэча працоўнага калектыву з лідарамі раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». Яе старшыня Марына Шчыгло выступіла з прэзентацыяй пра актуальныя кірункі працы арганізацыі, распавяла пра акцыі і праекты, якія рэалізуюцца.

Мэта дзейнасці РГА «Белая Русь»: садзейнічанне аб’яднанню прагрэсіўных сіл грамадства, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.

– Сёння ў нашых шэрагах людзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй-патрыёты нашай Радзімы. Маладзечанцы, якія выказалі жаданне сваёй працай рабіць усё, што ад іх залежыць, для росквіту Айчыны, захавання традыцый і ўмацавання беларускай незалежнасці. Мы – аднадумцы – усе разам нацэлены на захаванне базавых каштоўнасцяў і стварэнне будучыні, – канстатавала Марына Мікалаеўна.

Цяпер агульная справа аб’ядноўвае ўжо больш за 5200 актывістаў Маладзечанскага раёна. Не выключана, што неўзабаве ў шэрагах арганізацыі апынецца больш архівістаў.

У падзяку для прадстаўнікоў раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» работнікі архіва правялі аглядную экскурсію па установе, пазнаёмілі з выставамі і архіўнымі дакументамі.

 

Фота 1. Старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Марына Шчыгла
Фота 2. Марына Шчагло падчас прэзентацыі аб дзейнасці раённай арганізацыі РГА «Белая Русь
Фота 3. Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне»
Фота 4. Падчас агляднай экскурсіі для прадстаўнікоў раённай арганізацыі РГА «Белая Русь»
Фота 5. Прадстаўнікі раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» у архівасховішчы