3 красавіка 2024 г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адкрылася інтэрнет-выстава, «Будаўніцтва вечнасці», прысвечаная беларускаму архітэктару Абраму Рыгоравічу Духану

3 красавіка 2024 г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адкрылася інтэрнет-выстава, «Будаўніцтва вечнасці», прысвечаная беларускаму архітэктару Абраму Рыгоравічу Духану.

Абрам Рыгоравіч Духан з’яўляўся выдатным архітэктарам, вядомы сваім значным укладам у развіццё беларускай архітэктуры. Ён спраектаваў даволі шмат знакавых пабудоў г. Мінска: будынак «Галоўпаштамт», Міжнародны тэлеграф (цяпер – «Белтэлекам»), Дом друку на пр. Незалежнасці і шмат іншых. Яго работы да гэтага часу з’яўляюцца выдатным прыкладам пошуку новых, адэкватных часу форм і сродкаў архітэктурна-мастацкай выразнасці.

Пры падрыхтоўцы выстаўкі выкарыстоўваліся дакументы фонду асабістага паходжання А.Р. Духана, якія ілюструюць яго жыццё і дзейнасць.

Матэрыялы выставы даступныя па спасылцы.

На фота: Абрам Рыгоравіч Духан. 1977 г. Ф. 247. Воп. 1. Сп. 4. С. 5.