Аб правядзенні збору калектыва Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка 2024 г.у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна быў праведзены сход, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

Намеснік дырэктара архіва Алясюк В.Б. у сваёй уступнай прамове павіншавала калектыў з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі і адзначыла, што гэта дзяржаўнае свята – сведчанне цёплых і брацкіх адносін паміж двума блізкімі народамі, праява адкрытасці і чалавекалюбства ў адносінах адзін да аднаго, аказанне дапамогі і словам, і справай у моманты цяжкіх падзей і выпрабаванняў, паважлівыя адносіны адзін да аднаго, адкрытае супрацоўніцтва, узаемавыручка беларускага і расійскага народаў, як безумоўны прыклад выбудоўвання адносін паміж дзяржавамі на аснове агульных гуманістычных каштоўнасцей і прынцыпаў.

У час сходу да ведама калектыву была даведзена інфармацыя аб падзеях у краіне і за мяжой за перыяд з 18 па 24 сакавіка 2024 года.

На фота: Збор калектыва Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі