Адкрыццё сумеснай выстаўкі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці і Ленінградскага абласнога дзяржаўнага архіва ў г.Выбарзе

2 красавіка 2024 года ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ў Ленінградскім абласным дзяржаўным архіве ў г.Выбарзе (Расійская Федэрацыя) адбылося адкрыццё расійска-беларускай выставы архіўных дакументаў, прысвечанай 80-годдзю вызвалення Ленінградскай і Мінскай абласцей ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі ‒ важная дата ў жыцці абедзвюх дзяржаў, якая адлюстроўвае братэрства народаў, добрасуседства і ўзаемаразуменне. На працягу стагоддзяў сяброўства беларускага і расійскага народаў прайшло выпрабаванне часам. Таму доказам стала Вялікая Перамога – адна з гістарычных падзей у гісторыі Беларусі і Расіі.

Гісторыка-дакументальная выстава была падрыхтавана ў рамках мерапрыемстваў па рэалізацыі Пагаднення паміж Урадам Ленінградскай вобласці (Расійская Федэрацыя) і Мінскім абласным выканаўчым камітэтам (Рэспубліка Беларусь) аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах на 2023-2024 гады.

На выставе прадстаўлены дакументы з Ленінградскага абласнога дзяржаўнага архіва ў г.Выбарзе і Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці аб вызваленні рэгіёнаў і аднаўленні мірнага жыцця.