2 красавіка 2024 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» адбыўся сход, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню яднання народаў Беларусі і Расіі

2 красавіка 2024 г. у чытальнай зале ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» (далей – ДАГв) адбыўся сход, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.

Адкрыў мерапрыемства дырэктар ДАГв Сушчэвіч А.М. У сваёй уступнай прамове ён павіншаваў калектыў з агульным святам народаў Беларусі і Расіі.

«Асновы яднання народаў Беларусі і Расіі закладзены ў падпісаных больш за 20 гадоў таму прэзідэнтамі дзвюх краін фундаментальных дакументах, ключавым з якіх з’яўляецца Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года. У адпаведнасці з Дагаворам аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя праводзяць узгодненую сацыяльную палітыку, мэта якой – аб’яднанне намаганняў у інтарэсах сацыяльнага прагрэсу і стварэнне неабходных умоў для дастойнага жыцця грамадзян», – адзначыў дырэктар архіва.

Таксама Сушчэвіч А.М. давёў да ведама калектыву інфармацыю аб падзеях у краіне і за мяжой за перыяд з 18 па 24 сакавіка 2024 года.

Андрэй Мікалаевіч расказаў, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 сакавіка сабраў нараду аб падрыхтоўцы да правядзення пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў асаблівае значэнне і статус маючага адбыцца мерапрыемства, бо гэта будзе хоць і сёмы Усебеларускі народны сход, але яго першае пасяджэнне ў новай якасці, зафіксаванай у абноўленай Канстытуцыі.

Акрамя таго, у дакладзе было адзначана, што рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва выраслі на 5,1% у студзені 2024 года ў параўнанні з аналагічным месяцам 2023-га. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў студзені склала 1991,2 Br. З 1 лютага 2024 года павялічыліся працоўныя пенсіі. Супрацоўнікі абласнога архіва таксама былі паінфармаваныя, што ВУП Беларусі ў студзені-лютым вырас на 4%, і аб змене базавай арэнднай велічыні, якое адбылося з 1 красавіка 2024 года.

Падчас мерапрыемства Сушчэвіч А.М. даў вычарпальныя адказы на ўсе зададзеныя пытанні.