2 красавіка 2024 г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі
2 красавіка 2024 г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі сімвалізуе гістарычную сувязь і сяброўства паміж дзвюма краінамі. Гэтае свята з’яўляецца важным момантам для абедзвюх нацый, якое падкрэслівае іх салідарнасць і імкненне да ўмацавання ўзаемаадносін.
На мерапрыемстве, з прэзентацыяй выступіла архівіст аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў А.С. Карасева, у якой паслядоўна расказала пра гісторыю гэтага свята. Аліна Сяргееўна падкрэсліла, што разам Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя змаглі дасягнуць многага, і Дзень яднання служыць напамінам аб неабходнасці далейшага ўмацавання саюза для дабра абедзвюх краін.
На фотаздымку: архівіст А.С.Карасева падчас выступу.