У БелНДІДАС 24 красавіка 2024 года пройдзе аднадзённы семінар па тэме: «Змяненні ў справаводстве ў свеце патрабаванняў новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводстве ў дзяржаўных органах, іншых арганізацыях»

Дата правядзення семінара:
24 красавіка 2024 г.
Час правядзення: 9.30 – 14.00

Пытанні, якія разглядаюцца на семінары:

1. Сфера прымянення Інструкцыі па справаводстве.

Дакументацыя, на якую распаўсюджваецца дзеянне Інструкцыі па справаводстве. Рэгуляванне парадку вядзення справаводства ў структурных падраздзяленнях з правамі юрыдычнай асобы, адасобленых структурных падраздзяленнях. Распрацоўка інструкцый па справаводстве арганізацый, тыпавых і прыкладных інструкцый па справаводстве.

2. Змяненні ў дакументаванні кіраўніцкай дзейнасці.

Від і парадак прыняцця (выдання) распараджальных дакументаў у дзяржаўных органах, дзяржаўных і недзяржаўных арганізацыях. Змяненні ў відавым складзе бланкаў дакументаў. Размяшчэнне Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь на бланках, якія выкарыстоўваюцца адасобленымі падраздзяленнямі дзяржаўных органаў, іншых дзяржаўных арганізацый. Парадак афармлення рэквізіта «Дата дакумента» і дат у дакументах. Парадак адрасавання дакументаў кіраўнікам адасобленых падраздзяленняў. Від пячатак. Змяненні ў парадку падпісання экзэмпляраў дакументаў. Змяненні ў парадку запэўнення копій дакументаў. Патрабаванні да тэкстаў дакументаў. Афармленне асобных відаў дакументаў.

3. Арганізацыя дакументазвароту.

Рэгістрацыя выходных, уваходных, унутраных дакументаў, склад абавязковых і дадатковых рэквізітаў, якія адлюстроўваюцца ў рэгістрацыйна-кантрольных формах. Патрабаванні да афармлення рэгістрацыйна-кантрольных картак і журналаў рэгістрацыі. Змяненні ў тэрмінах рэгістрацыі дакументаў. Тэрміны разгляду і выканання дакументаў.

4. Класіфікацыя і ўлік дакументаў і спраў.

Віды наменклатур спраў. Новая форма наменклатуры спраў арганізацыі, парадак яе запаўнення. Сістэматызацыя загалоўкаў у раздзелах (падраздзелах) наменклатуры спраў. Вызначэнне тэрмінаў захоўвання дакументаў. Патрабаванні да выпіскі з наменклатуры спраў арганізацыі.
Магчымасць складання вопісу спраў структурнага падраздзялення ў электронным выглядзе. Унясенне некалькіх спраў з аднароднымі загалоўкамі ў вопіс спраў структурнага падраздзялення. Парадак знішчэння дакументаў з тэрмінамі захоўвання, якія мінулі. Правілы афармлення акта аб вылучэнні да знішчэння дакументаў і спраў, што не падлягаюць захоўванню.

5. Асаблівасці працы з дакументамі ў электронным выглядзе.

Змяненні патрабаванняў да фарматаў файлаў, у якіх дапускаецца стварэнне і захоўванне дакументаў у электронным выглядзе, у тым ліку электронных дакументаў. Фарматы файлаў, якія можна выкарыстоўваць пры абмене дакументаў у электронным выглядзе паміж арганізацыямі. Выкарыстанне шаблонаў дакументаў у электронным выглядзе. Улік нарматыўна ўстаноўленых тэрмінаў захоўвання пры стварэнні і адпраўленні дакументаў у электронным выглядзе. Умовы, пры якіх дапускаецца захоўванне дакументаў у электронным выглядзе без папяровых аналагаў.

6. Круглы стол. Дыскусія, адказы на пытанні.


Заняткі праводзяць работнікі БелНДІДАС, якія прымалі ўдзел у распрацоўцы новай рэдакцыі Інструкцыі па справаводстве.

Семінар будзе праводзіцца па адрасе: г.Мінск, вул.Крапоткіна, 55, канферэнц-зала. Час правядзення: 9.30 – 14.00.

Слухачам, якія прайшлі навучанне на семінары, будзе выдадзены сертыфікат устаноўленага ўзору.

Жадаючыя прыняць удзел у семінары да 23 красавіка 2024 г. павінны падаць заяўкі па электроннай пошце ці тэлефоне для атрымання рахунку-фактуры.

У заяўцы ўказваецца:

поўная назва арганізацыі, установы;
месца знаходжання (паштовы адрас), тэлефон рабочы, мабільны, электронная пошта;
колькасць удзельнікаў, П.І.Імя па бацьку (цалкам).

Кантактная асоба Чуковіч Марына Уладзіміраўна; тэлефон: 363-02-05 (з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 штодня), электронная пошта: 4ukovi4@belniidad.by.
Кошт удзелу ў семінары 99 руб. 76 кап. без ПДВ (падстава – падпункт 1.2. пункта 1 артыкула 326 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Рэгістрацыя слухачоў у дзень правядзення семінара з 9.00 да 9.30 у пакоі № 15 (на аснове аплатнага даручэння).

Нашы рэквізіты: р/р BY67BLBB36320100129230001001 у ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код: BLBBBY2X, УНП 100129230.