IX канферэнцыя «Тэхналогіі абароны і інфармацыйная бяспека арганізацый» (IT Security Conference-2024)

27-28 сакавіка ў «Прэзідэнт-Гатэлі» адбылася IX канферэнцыя «Тэхналогіі абароны і інфармацыйная бяспека арганізацый» (IT Security Conference-2024). У мерапрыемстве прынялі ўдзел і выступалі з дакладамі прадстаўнікі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Следчага камітэта, МУС, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных дадзеных, Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Рэспублікі Беларусь, РУП «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам», беларускіх банкаў, аператараў мабільнай сувязі, IT-кампаній, дзяржаўных устаноў.

Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі пытанні прававога рэгулявання ў галіне інфармацыйнай бяспекі, падзяліліся вопытам укаранення найноўшых распрацовак.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел работнікі аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Асаблівую ўвагу прадстаўнікоў НАРБ прыцягнула абмеркаванне пытанняў абароны персанальных дадзеных, атэстацыі сродкаў абароны інфармацыі ў дзяржаўных установах.

Мерапрыемства было пабудавана ў фармаце адкрытага дыялогу, што дазволіла ўдзельнікам прапрацаваць асобныя пытанні і далейшыя напрамкі ўдасканалення ўкаранення сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у розныя сферы дзейнасці.

 

1. На канферэнцыі
2. На канферэнцыі
3. Загадчык сектара інфармацыйных камп’ютарных тэхналогій аддзела аўтаматызаваных архіўных тэхналогій НАРБ Д.В.Грыцавец кансультуецца з прадстаўніком ТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі»
4. Работнікі аддзела ААТ на канферэнцыі