БДАМЛМ на Рэспубліканскім навукова-практычным семінары «100-годдзе беларускага кіно ў экспазіцыйнай прасторы рэспубліканскіх і краязнаўчых музеяў»

29 сакавіка 2024 года ў Музеі беларускага кіно (філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь) адбыўся рэспубліканскі навукова-практычны семінар «100-годдзе беларускага кіно ў экспазіцыйнай прасторы рэспубліканскіх і краязнаўчых музеяў».

Падчас семінара было разгледжана 12 дакладаў, з якімі выступілі супрацоўнікі рэспубліканскіх і краязнаўчых музеяў. Усе тэмы дакладаў гучалi ў рамках наступных праблемных палёў: узаемадзеянне музеяў з кінастудыямі; аказанне дапамогі кінематаграфістам у здымках мастацкіх і дакументальных фільмаў; асаблівасці захавання і выкарыстання кінафотадакументаў у фондах музеяў; праблемы пераводу кінафотаматэрыялаў у лічбавы фармат.

Удзельнікі семінара наведалі пастаянную экспазіцыю музея кіно.

У рабоце семінара ўдзельнічалі супрацоўнікі беларускіх рэспубліканскіх і краязнаўчых музеяў. Ад БДАМЛМ прыняў удзел і выступіў падчас абмеркавання вядучы навуковы супрацоўнік Міхась Паўлавіч Кенька.

 

1 – М.П. Кенька на Рэспубліканскім навукова-практычным семінары «100-годдзе беларускага кіно ў экспазіцыйнай прасторы рэспубліканскіх і краязнаўчых музеяў»
2 – Выступоўцы на Рэспубліканскім навукова-практычным семінары «100-годдзе беларускага кіно ў экспазіцыйнай прасторы рэспубліканскіх і краязнаўчых музеяў»
3 – Экскурсія па пастаяннай экспазіцыі музея кіно