Аб удзеле ў агульнагарадскім суботніку ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

30 сакавіка 2024 года ў горадзе Магілёве праходзіў другі агульнагарадскі суботнік. Работы па навядзенні парадку праводзіліся на вуліцах і ў дварах, памятных месцах, парках і прамысловых зонах горада. Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» таксама прынялі актыўны ўдзел па навядзенні парадку на вуліцах горада Магілёва.