Аб правядзенні тэматычнай экскурсіі «Паляпшэнне матэрыяльных і маральных умоў жыцця…» для грамадзян «сярэбранага ўзросту» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна

28 сакавіка 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г. Гродна для грамадзян пажылога ўзросту цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Ленінскага раёна г. Гродна была арганізавана тэматычная экскурсія «Паляпшэнне матэрыяльных і маральных умоў жыцця…».

Наведвальнікі азнаёміліся з архіўнымі дакументамі, якія раскрываюць гісторыю Таварыства ўзаемнай дапамогі жаночай хрысціянскай хатняй прыслугі ў г. Гродна, даведаліся аб перадумовах яго ўзнікнення і дзейнасці па пытаннях прафесійнай падрыхтоўкі, адукацыі, культуры, этыкі, выхавання і маральнасці.

Госці наведалі выставачную залу, архівасховішча, лабараторыю спецыяльнай апрацоўкі дакументаў, дзе з вялікім задавальненнем назіралі за працэсамі рэстаўрацыі і пераплёту архіўных дакументаў. Наведвальнікі былі ў захапленні ад таго, наколькі цікавая праца архівістаў.

 

1. Наведвальнікі ў навучальнай аўдыторыі пры азнакамленні з архіўнымі дакументамі.
2. Наведванне лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў і назіранне за рэстаўрацыяй дакументаў.
3. Наведванне лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў і назіранне за працэсам пераплёту архіўных дакументаў.