Урачысты сход з нагоды адыходу на заслужаны адпачынак дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна Таццяны Афанасьевай

28 сакавіка 2024 года ў Дэпартаменце па архівах і справаводстве адбыўся ўрачысты сход з нагоды выхаду на заслужаны адпачынак дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Гродне Таццяны Юр’еўны Афанасьевай.

Свой працоўны шлях Таццяна Юр’еўна пачала ў 1977 г. на Гродзенскім заводзе «Электрапрыбор».

Праз пяць гадоў у 1982 годзе Т.Ю.Афанасьева прыйшла ў архіўную галіну Беларусі.

За 41 год прайшла працоўны шлях ад архіварыуса аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР у г.Гродна да дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна.

Таццяна Юр’еўна мае шматлікія ўзнагароды і заахвочванні: нагрудны знак «Ганаравы архівіст Беларусі» (2007 г.); Ганаровая грамата Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2012, 2014, 2022 гг.); Нагрудны знак Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь «За адзнаку» ІІ ступені (2020 г.); Ганаровая грамата Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2010, 2023 гг.); Падзяка Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2024 г.); Ганаровая грамата прэзідыума Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў (2010, 2015 гг.).

Таццяна Юр’еўна занесена ў Кнігу гонару дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна».

Пад кіраўніцтвам Т.Ю.Афанасьевай у НГАБ у г.Гродна прайшлі значныя змены: архіў пераехаў у новы будынак, у выніку чаго ўмовы захоўвання ўнікальных дакументаў заходняга рэгіёна Беларусі значна палепшыліся.

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г.Гродна з’яўляецца адным з нямногіх архіваў у Рэспубліцы Беларусь, які захоўвае дакументы да 1917 г.Фонды архіва канцэнтруюць матэрыялы былой Гродзенскай губерні пачынаючы з XVIII ст. і заканчваючы пачаткам 50-х гг. ХХ ст.

Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў адзначыў уклад Т.Ю.Афанасьевай у развіццё архіўнай галіны Беларусі, падкрэсліў, што дзякуючы яе багатаму вопыту і ведам архівісты Гродзеншчыны захавалі каштоўныя дакументальныя крыніцы рэгіёну. Ён выказаў упэўненасць, што новае пакаленне работнікаў архіва працягне добрыя традыцыі. Пажадаў Т.Ю.Афанасьевай моцнага здароўя, шчасця, поспехаў і ўсяго найлепшага.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў. Ад імя калег на ўрачыстым сходзе выступіў дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў.

Ён выказаў словы падзякі ад усіх калег за цеснае і шматгадовае супрацоўніцтва з Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі ў г.Гродне пад кіраўніцтвам Т.Ю.Афанасьевай.

У завяршэнні ўдзельнікі ўрачыстага сходу пажадалі Таццяне Юр’еўне новых поспехаў і доўгіх гадоў жыцця.

 

1. Урачысты сход з нагоды адыходу на заслужаны адпачынак дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна Таццяны Афанасьевай.
2. Т.Ю.Афанасьеву віншуе дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў
3. Т.Ю.Афанасьеву віншуе дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў
4. Т.Ю.Афанасьеву віншуе дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў
5. Т.Ю.Афанасьеву віншуе дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў
6. Таццяна Юр’еўна Афанасьева
7. Агульнае фота ўдзельнікаў урачыстага сходу