Цэнтральная лабараторыя пашырае кола навучальных устаноў для падрыхтоўкі ўнікальных спецыялістаў
Прафесія архівіста-рэстаўратара мае сваю спецыфіку, так як падрыхтоўка па такой спецыяльнасці не ажыццяўляецца ні ў адной навучальнай установе краіны і ўнікальнымі спецыялістамі кандыдаты становяцца на працоўных месцах з дапамогай настаўніцтва вопытных калег.
Аднак не ўсякі кандыдат здольны высокапрафесійна авалодаць навыкамі архівіста-рэстаўратара і таму даводзіцца шукаць тыя сферы дзейнасці, якія якім-небудзь чынам з’яўляюцца сумежнымі з рэстаўрацыяй архіўных дакументаў на папяровай аснове. Адной з такіх сфер з’яўляецца бібліятэчная справа ў частцы, якая тычыцца забеспячэння захаванасці бібліятэчных фондаў.
Усё гэта паслужыла падставай да правядзення 28 сакавіка 2024 года экскурсіі па Цэнтральнай лабараторыі і практычнага занятка «Забеспячэнне захаванасці архіўных дакументаў» у рамках вывучаемай дысцыпліны «Асновы архівазнаўства» для студэнтаў 3 курса БДУКМ, якія навучаюцца па спецыяльнасці бібліятэчна-інфармацыйная справа.
У ходзе сустрэчы дырэктар лабараторыі У.Л.Клюйко пазнаёміў гасцей з напрамкамі дзейнасці лабараторыі і яе значнасці ў справе захавання гістарычнай спадчыны.
Таксама, сумесна з дацэнтам кафедры гісторыка-культурнай спадчыны факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый БДУКМ, кандыдатам гістарычных навук А.Я.Паўлавай, была нададзена ўвага і такому пытанню, як падрыхтоўка архівістаў-рэстаўратараў.
Студэнты змаглі азнаёміцца з усімі этапамі тэхналагічнага працэсу мікрабіялагічных даследаванняў, дэзінфекцыі, рэстаўрацыі, пераплёту, мікрафільмавання і аблічбоўвання архіўных дакументаў, а таксама задаць пытанні спецыялістам лабараторыі.
Вынікам сустрэчы з’явіліся ўзаемныя намеры ў развіцці больш цеснага супрацоўніцтва ў частцы падрыхтоўкі кадраў і правядзенні сумесных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе».
![]() |
Фота 1. Дырэктар лабараторыі У.ЛКлюйко знаёміць гасцей з асаблівасцямі працы лабараторыі |
![]() |
Фота 2. На ўчастку дэзінфекцыі і гігіенічнай ачысткі дакументаў |
![]() |
Фота 3. Загадчык сектара аблічбоўвання і мікрафільмавання дакументаў В.І.Кулак (злева) знаёміць студэнтаў з прынцыпам працы мікрафільмавальнага абсталявання |
![]() |
Фота 4. Загадчык аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў І.В. Пацёкіна (справа) распавядае пра асаблівасці рэстаўрацыі архіўных дакументаў |
![]() |
Фота 5. Вядучы архівіст-рэстаўратар аддзела рэстаўрацыі і кансервацыі дакументаў Т.М.Котава (справа) дэманструе практычныя прыёмы рэстаўрацыі |
![]() |
Фота 6. З агадчык аддзела біялагічнага кантролю і пераплёту дакументаў А.М.Каханава (справа) паказвае практычныя прыёмы камплектавання блока архіўных дакументаў |