Аб удзеле ў абласным семінары «Асобныя аспекты ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур» у Наваполацку

25 сакавіка 2024 года на базе Наваполацкага гарвыканкама адбыўся абласны семінар па тэме: «Асобныя аспекты ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур».

Удзел у пасяджэнні прынялі начальнік Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама Сяргей Пятровіч Канапелька, начальнік Галоўнага ўпраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы нарматыўных прававых актаў Мінюста Валянціна Віктараўна Якімовіч, а таксама кіраўнікі справамі гарадскіх і районных выканкамаў, кіраўнікі службаў «адно акно».

Загадчык аддзела фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Полацку Ірына Аляксееўна Мазэпіна праінфармавала аб арганізацыі справаводства па адміністрацыйных працэдурах.