22 сакавіка 2024 г.у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да 81-годдзя з дня трагедыі ў в.Хатынь

Трагедыя ў вёсцы Хатынь застаецца адной з самых змрочных падзей Вялікай Айчыннай вайны. Гэта месца, дзе нявінныя жыцці былі знішчаны, а свет быў узрушаны надмернай жорсткасцю.

На месцы вёскі, як сімвал памяці і смутку, у 1969 г.быў створаны «Мемарыяльны комплекс «Хатынь». Гэты помнік стаў гістарычным і культурным здабыткам не толькі Беларусі, але і ўсяго свету.

У Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі захоўваецца праектная дакументацыя, прысвечаная будаўніцтву «Мемарыяльнага комплексу «Хатынь». На мерапрыемстве, з прэзентацыяй выступіла архівіст аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў А.С.Карасёва, у якой падрабязна расказала пра этапы стварэння і структуру комплексу.