Сустрэча з навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа № 3 г.Навагрудка імя В.Г.Гаховіч» у рамках праекта «Юны архівіст»

22 сакавіка 2024 г. у рамках праекта «Юны архівіст» адбылася сустрэча супрацоўніка ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Навагрудку» з навучэнцамі 9 класа сярэдняй школы № 3 г. Навагрудка імя В.Г.Гаховіч.

На ўроку «Спаленыя вёскі Навагрудчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны» загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў Н.А.Пісарук расказала навучэнцам аб партызанскіх атрадах, якія дзейнічалі на тэрыторыі раёна, сацыяльна-эканамічным становішчы насельніцтва ў гады нямецкай акупацыі, трагічных падзеях, звязаных з Навагрудскім гета і карных экспедыцыях супраць мірнага насельніцтва. Рабяты вывучылі архіўныя дакументы, якія пацвярджаюць факты злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Навагрудскім раёне, у тым ліку спаленне населеных пунктаў, правядзенне буйнамаштабных «уціхамірвальных акцый» супраць партызанскага і падпольнага руху, а таксама дакументы, якія змяшчаюць звесткі аб шматлікіх ахвярах і незваротных стратах, якія прынесла вайна.